Новости проекта
Отвечаем на ваши вопросы!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Новинка! Отчеты по ведению электронного журнала
Конкурс продолжается!

Инновационная деятельность

Дата: 23 сентября в 09:40, Обновлено 23 сентября в 09:51

Інавацыйны праект

“Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі”

Тэрмін рэалізацыі: 2018– 2022

Мэта інавацыйнага праекта – развіццё і фарміраванне асобы вучня сродкамі этнакультурных тэхналогій зыходзячы з прынцыпаў этнакультурнага плюралізму ў межах адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі.

Задачы інавацыйнага праекта:

1. Распрацаваць і рэалізаваць сістэму кіравання, якая забяспечвае ўключэнне педагогаў ў працэс рэалізацыі інавацыйнага праекта шляхам авалодання этнакультурнымі тэхналогіямі, на аснове сучасных прынцыпаў менеджменту.

2. Забяспечыць навукова-метадычнае суправаджэнне на ўсіх этапах рэалізацыі інавацыі, якое садзейнічае самаадукацыі педагогаў сродкамі тэарэтычнага асэнсавання канцэптуальных асноў праекта і вызначэння кірунку індывідуальных педагагічных даследаванняў для фарміравання і развіцця інавацыйнага педагагічнага вопыту.

3. Арганізаваць метадычнае суправаджэнне, якое забяспечвае прыняцце педагагічнымі работнікамі этнапедагогікі як сацыягуманітарнай каштоўнасці і эфектыўнага сродку ўзбагачэння зместу адукацыі, стварае ўмовы для авалодання педагогамі этнакультурнымі тэхналогіямі ў спалучэнні з сучаснымі адукацыйнымі тэхналогіямі і садзейнічае індывідуальнаму асобаснаму і прафесійнаму развіццю.

4. Узбагаціць і пашырыць адукацыйнае асяроддзе ўстановы адукацыі, закладваючы этнакультурныя традыцыі шляхам падрымкі ініцыятыў вучняў, педагагічных работнікаў, законных прадстаўнікоў і сацыяльных партнёраў, праз спалучэнне культуры і педагагічных здабыткаў для фарміравання і развіцця вучня як захавальніка і носьбiта нацыянальна-культурных каштоўнасцей.

5. Арганізаваць працэс фарміравання, прадстаўлення і трансляцыі педагогамі інавацыйнага педагагічнага вопыту ў галіне этнапедагогікі, распрацаваць метадычныя матэрыялы па ўкараненні яго ў масавую адукацыйную практыку.


Каляндарны план

інавацыйнай дзейнасці праекта “Укараненне этнакультурных

тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі” на 2018/2019 навучальны год

 

№ п/п

Мерапрыемствы

Тэрмін выканання

Адказныя

Работа з кадрамі

Распрацоўка інавыцыйнага праекта “Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі”

люты-сакавік 2018 г.

Дуткоўская І.І.

Падтрымка кіраўніцтва ў дзейнасці інавацыйнай каманды па арганізацыйнай і метадычнай падтрымцы праекта

май-жнівень2018 г.

Дуткоўская І.І.

Разгляд на педагагічным савеце пытання аб рэалізацыі праекта па “Укараненню этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі” ў гадавым плане работы школы

жнівень 2018г.

Зязюля Д.А., намеснікі дырэктара

Правядзенне семінара па азнаямленню з мадэллю арганізацыі дзейнасці па ўкараненню этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі

верасень-кастрычнік 2018 г.

Дуткоўская І.І., навуковы кіраўнік

Правядзенне інструктыўна-метадычных нарад і рэфлексійных планёрак

з верасня

2018г.

Дуткоўская І.І.,

Пятчыц Г.К.

Кансультаванне педагогаў па рабоце ў інавацыйны перыяд

штотыднева, на працягу ўсяго перыяду інавацыі

Дуткоўская І.І.

Стварэнне рабочых матэрыялаў праекта, вызначэнне іх эфектыўнасці і мэтазгоднасці

верасень- кастрычнік

удзельнікі інавацыйнага праекта

Субяседаванне з педагогамі, якія задзейнічаныя ў інавацыйнай дзейнасці аб асаблівасцях арганізацыі дзейнасці мадэлі па ўкараненню этнакультурных тэхналогій

верасень

Дуткоўская І.І.,

Пятчыц Г.К.

Інфармацыйна-педагагічная нарада ўдзельнікаў інавацыйнага праекта па планаванні работы і вядзенні педагагічных дзеннікаў

верасень

Дуткоўская І.І.

Пятчыц Г.К.

Складанне і ўзгадненне каляндарных планаў работы педагогаў-інаватараў

1 раз у месяц

Пятчыц Г.К.

Вывучэнне запытаў педагогаў для інфармацыйна-метадычнага суправаджэння рэалізацыі праекта

верасень

Дуткоўская І.І.

Павышэнне кваліфікацыі настаўнікаў, занятых у інавацыйнай дзейнасці ў АПА, ГрАІРА

на працягу года, па плане павышэння кваліфікацыі

Дуткоўская І.І.

Інавацыйная работа

Уключэнне асобных вучняў, класаў у рэалізацыю праекта

верасень

Дуткоўская І.І.

Камплектаванне фонду даведачных дапаможнікаў і інфармацыйных матэрыялаў па праблеме інавацыі, уключаючы электронныя носьбіты ў Інтэрнэце

на працягу ўсяго перыяду інавацыі

Дуткоўская І.І.,

Кудрыцкая М.А.,

Свістун Г.М.

Стварэнне электроннай медыятэкі, відэаархіва

на працягу ўсяго перыяду інавацыі

Дуткоўская І.І., Кудрыцкая М.А.

Рэарганізацыя метадычнай сеткі ў адпаведнасці з задачамі інавацыйнага праекта

верасень

2018 г.

Зязюля Д.А., Бялінскі Д.В.

Размяшчэнне на сайце ўстановы адукацыі інфармацыі аб пачатку рэалізацыі інавацыйнага праекта

верасень

2018 г.

Бялінскі Д.В.

Цыкл мерапрыемстваў у рамках Тыдня беларускага пісьменства і культуры

верасень

2018 г.

Свістун Г.М.,

настаўнікі беларускай мовы і літаратуры

Рэалізацыя праекта “Музейная карта”(наведванне этнаграфічных музеяў)

на працягу года

Педагогі, якія выконваюць функцыю класнага кіраўніка

Збор і сістэматызацыя этнаграфічнага матэрыялу

на працягу года

Кажухоўская В.А.

Вывучэнне заняткаў мясцовага насельніцтва, народных промыслаў, якія не страцілі сваей актуальнасці

на працягу года

Кажухоўская В.А.

Арганізацыя экскурсій да культурна-гістарычных помнікаў і святынь Беларусі

на працягу года

Педагогі, якія выконваюць функцыю класнага кіраўніка

Бацькоўскі сход “Развіцце і выхаванне навучэнцаў сродкамі народнай дэкаратыўна-прыкладной творчасці”

снежань

2018 г.

Пятчыц Г.К., педагогі-інаватары

Дзень інфармавання “Народныя багацці майго краю”

кастрычнік

2018 г.

Педагогі, якія выконваюць функцыю класнага кіраўніка

Конкурс фота- і відэасюжэтаў “Краявіды малой радзімы”

красавік – май

2019 г.

Пятчыц Г.К.,

педагогі-інаватары

Конкурс творчых работ “Традыцыі і святы маёй сям’і”

студзень

2019 г.

Пятчыц Г.К.,

педагогі-інаватары

Этнавіктарына “Знаўцы беларускай культуры”

люты 2019 г.

Настаўнікі мастацтва, беларускай мовы і літаратуры

Дыягностыка гатоўнасці і матывацыі да інавацыйнай дзейнасці ўдзельнікаў школьнай супольнасці

верасень

2018 г.

Дуткоўская І.І.,

Дыягностыка ўзроўню прафесіяналізму і кампетэнтнасці настаўнікаў - удзельнікаў інавацыйнага праекта

кастрычнік

2018 г.

Дуткоўская І.І.

Дыягностыка ступені ўключанасці бацькоў у школьныя ініцыятывы і праекты, глыбіні разумення імі навацый

кастрычнік-лістапад 2018 г.

Дуткоўская І.І.,

Пятчыц Г.К.

Дыягностыка ўзроўню выхаванасці,

стану здароўя вучняў

кастрычнік-лістапад

2018 г.

Пятчыц Г.К.

Выстава дэкаратыўнай творчасці навучэнцаў і бацькоў“Свет майго дзяцінства”

май 2019 г.

Пятчыц Г.К., педагогі-інаватары

Маніторынг стану трывожнасці навучэнцаў

кастрычнік

2018 г., май 2019 г.

Тупіца Ю.В.

Завочнае падарожжа“Беларускія цуды”

снежань

2018 г.

Зязюля Д.А., Кажухоўская В.А.

Удзел у штогадовым конкурсе “Шчаслівы той, хто зямлю продкаў паважае”.

снежань

2018 г.

Сталярэўская Г.В.

Нарада пры дырэктару“Аб рабоце ўстановы па ўкараненні этнакультурных тэхналогій”

красавік

2019 г.

Зязюля Д.А.

Бацькоўскі лекторый “Культура пачынаецца з традыцый і сям’і”

красавік

2019 г.

Пятчыц Г.К.

Пасяджэнне МА педагогаў, якія выконваюць функцыю класнага кіраўніка

сакавік

2019 г.

Паўтарак М.І.

Майстар-клас “Пакаленні ўмельцаў”

красавік

2019 г.

Палуянка А.П.

Конкурс ініцыятыў і даследчых праектаў “Беларускія святы і абрады маей сям’і”

май

2019 г.

Дуткоўская І.І., Пятчыц Г.К.

Сямейная выстава “Гісторыя ў фотаздымках”

май

2019 г.

Сталярэўская Г.В.

Маніторынг стартавых і выніковых паказчыкаў вучэбных дасягненняў навучэнцаў

кастрычнік 2018 г., май 2019 г.

Зязюля Д.А., намеснікі дырэктара

Аналіз педагагічнай дзейнасці педагогаў, удзельнікаў інавацыйнага праекта

май 2019 г.

Дуткоўская І.І., педагогі

-удзельнікі інавацыйнага праекта

Стварэнне метадычнага комплексу інавацыйнай дзейнасці: перспектыўныя планы, метадычныя распрацоўкі факультатыўных заняткаў, урокаў, класных гадзін, сцэнарныя распрацоўкі школьных мерапрыемстваў

на працягу года

Дуткоўская І.І., педагогі

-удзельнікі інавацыйнага праекта

Арганізацыя пастаянна абнаўляемай выставы літаратуры па праблематыцы і тэме інавацыйнага праекта

на працягу года

Свістун Г.М.

Папулярызацыя і асвятленне школьных мерапрыемстваў на школьным сайце, іншых СМІ

на працягу года

Дуткоўская І.І., Бялінскі Д.В.

Удзел у рэспубліканскіх і міжнародных Інтэрнэт-праектах

на працягу года

па факту правядзення

Дуткоўская І.І.

Удзел у навукова-практычных семінарах і канферэнцыях

1

Правядзенне школьнай XІІІ навукова-практычнай канферэнцыі “Пошук”

студзень

2019 г.

Дуткоўская І.І.

2

Удзел у раённай і рэгіянальных навукова-практычных канферэнцыях

на працягу года

Дуткоўская І.І., педагогі

-ўдзельнікі інавацыйнага праекта

Падвядзенне вынікаў

Падрыхтоўка справаздачы па выніках інавацыйнай работы за 2018/2019 навучальны год

красавік

 2019 г

Дуткоўская І.І.,

Пятчыц Г.К.

Ацэнка якасці матэрыялаў справаздачы

май 2019 г

навуковы кіраўнік, метадычны савет

Пасяджэнне педагагічнага савета

“Аналіз вынікаў інавацыйнай дзейнасці школы за 2018/2019 навучальны год”

чэрвень 2019 г

Дуткоўская І.І.,

Пятчыц Г.К.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.